Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды (далей – Цэнтр) прайшоў збор подпісаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча.
Кіраўніцтва і супрацоўнікі Цэнтра выказалі актыўную грамадзянскую пазіцыю і падтрымалі вылучэнне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
“Гэта важны момант для нашай краіны ў цэлым і для кожнага з нас. Неабходна ўсведамляць, што будучыня знаходзіцца ў нашых руках, і менавіта мы фармуем яе сваім выбарам!» – адзначыў дырэктар Цэнтра Аляксандр Булак.
Ён таксама дадаў, што актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны – гэта не толькі права, але і абавязак кожнага грамадзяніна.