ВЫБАРЫ-2024. АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ

Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.

  • Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 30 студзеня. З 31 студзеня па 24 лютага праходзіць агітацыйны пэрыяд. 25 лютага, у асноўны дзень выбараў, агітацыя забаронена заканадаўствам.
  • Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Прагаласаваць можна будзе з 12.00 да 19.00. Участкі працуюць без перапынку на абед.

Выбаршчыкі атрымаюць:

  • у Мінску — па 2 бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў);
  • у абласных і раённых цэнтрах – па 3 бюлетэня (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, а таксама гарадскога або раённага Савета дэпутатаў);
  • у сельскіх населеных пунктах – мінімум па 4 бюлетэня (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў, а таксама сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў). Магчымыя нават варыянты, калі іх будзе 5 ці 6, калі на ўчастак трапляе 2 ці 3 сельскія акругі.



Выбаршчыкі, якія не зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка для галасавання, але маюць дакумент, які пацвярджае пражыванне на гэтай тэрыторыі, маюць права быць уключанымі ў спіс выбаршчыкаў не пазней за 24 лютага 2024 года.

Інфармацыя Белта