Паважаныя калегі, дарагія сябры! Дарагія ветэраны!
Штогод у нашай краіне ўрачыста адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта адначасова і свята, і дзень памяці, калі мы зноў абдумваем такія паняцці як мужнасць, смеласць, доблесць і гонар. Ва ўсе часы гэтымі якасцямі апісвалі моцных людзей, якія былі гатовыя стаць на абарону таго, што ім дорага – дабра і справядлівасці, сваіх блізкіх і свайго народа, сваёй Радзімы. Такімі людзьмі багатая беларуская зямля – так было, ёсць і будзе заўсёды.
Мы па праве ганарымся подзвігамі мінулага, якія здзейсніў савецкі народ у гады Вялікай Айчыннай Вайны, і жадаем новаму пакаленню беларускіх абаронцаў заўсёды памятаць тыя жыццёвыя ўрокі, якія мы вынялі з нашага гістарычнага шляху.
Перакананы, што абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто любіць свой народ і зямлю, на якой жыве, хто словам і справай аберагае мір і спакой у нашай краіне, чыё жыццё і праца падпарадкаваны адзінай мэце – росквіту роднай Беларусі!
Год якасці надзяляе Дзень абаронцаў Айчыны асаблівым значэннем – на першы план выходзіць развіццё нашага ўнутранага стрыжня, якасных паказчыкаў дзейнасці. У сувязі з гэтым, жадаю ўсім удасканальвацца ўнутрана і якасна змяняць свет вакол сябе! Добрага здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім! Са святам!
З павагай,
Міністр прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублікі Беларусь
Андрэй Паўлавіч Худык