“Увагі не можа быць шмат”. Цэнтр далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”

Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей “Ад усёй душы” праходзіць у Беларусі другі раз. Упершыню гэта мерапрыемства праходзіла ў 2023 годзе з 3 па 15 студзеня па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў мэтах праяўлення клопату і ўвагі да старэйшага пакалення, максімальнага прыцягнення школьнікаў і моладзі да ўдзелу ў мерапрыемствах па аказанні ім дапамогі і падтрымкі, развіцця міжпакаленчага фармату. – пажылым людзям». Тады ўвагай былі ахоплены амаль 150 тысяч пажылых людзей.
У бягучым годзе акцыя аб’яўлена з 26 снежня па 15 студзеня.
Сёння, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) адбылася сустрэча супрацоўнікаў Цэнтра з Кавалёвай Таццянай Іосіфаўнай, якая прапрацавала ў сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з 1975 года і неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам Мінпрыроды за значны ўклад у прыродаахоўную дзейнасць.
Кіраўніцтва Цэнтра і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі выказалі падзяку за добрасумленную працу і актыўную жыццёвую пазіцыю, якія служаць добрым прыкладам для моладзі і падрастаючага пакалення Кавалёвай Таццяне Іосіфаўна, пажадаўшы моцнага здароўя і дабрабыту.