Утылізацыя лекаў павінна праводзіцца ў спецыяльных месцах

Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды нагадвае, што ўтылізацыя лекаў павінна праводзіцца ў спецыяльных месцах, каб пазбегнуць забруджвання глебы і водных рэсурсаў.
Выкідваць састарэлыя лекі ў смеццевыя бакі недапушчальна! У выніку няправільнай утылізацыі медыцынскіх прэпаратаў актыўныя кампаненты могуць патрапіць у навакольнае асяроддзе і нанесці шкоду як людзям, так і жывёлам.
Заклікаем усіх грамадзян быць пільнымі і адказна ставіцца да ўтылізацыі лекаў. Неабходна здачу састарэлых і непатрэбных лекаў праводзіць у спецыяльных пунктах збору. Такім чынам мы зможам захаваць і абараніць навакольнае асяроддзе ад шкоднага ўздзеяння.