У Палескім запаведніку праведзены вучэнні па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду

З прычыны ўсталяванага III класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я, на сённяшні дзень ва ўсіх раёнах Беларусі уведзена абмежаванне на наведванне лясоў.
У рамках падрыхтоўкі да пажаранебяспечнага перыяду 29 сакавіка бягучага года ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку адначасова праведзены вучэнні на ўсіх участках – Брагінскім, Нараўлянскім і Хойніцкім – па тушэнні ўмоўных узгаранняў у лясным фондзе.
У выніку тушэнняў праведзена практычная адпрацоўка тактыкі і тэхнікі дзеянняў па ліквідацыі ўзгаранняў. На правядзенне вучэнняў задзейнічана 22 адзінкі тэхнікі і 82 работнікі асабовага складу.