У Мінску пачаліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да 7-га Сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі

22 лістапада 2024 года ў Мінску на базе ААТ “Белрэсурсы” прайшоў Круглы стол па абмене вопытам у галіне абыходжання з адходамі, уключаючы другасныя матэрыяльныя рэсурсы, функцыянаванне пашыранай адказнасці вытворцы ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінпрыроды дзвюх краін, дзяржаўнай установы “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, ФДБУ “УНДІ Экалогія”, УП “Мінскзелянбуд”, дзяржаўнага аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”, ААТ “Белрэсурсы” – кіруючая кампанія холдынгу “Белрэсурсы”.
Першы намеснік Міністра Аляксандр Корбут выступіў з дакладам “Аб абыходжанні з адходамі вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
Далей падчас круглага стала былі заслуханы даклады: