Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды адбылося пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
На парадку дня быў разгляд інфармацыі па выніках кантролю выканання Плана работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Цэнтры за першае паўгоддзе 2024 года.
У сваім выступленні дырэктар Цэнтра Аляксандр Булак адзначыў, што правядзенне антыкарупцыйных мерапрыемстваў у той ці іншай ступені з’яўляецца абавязкам усіх дзяржаўных органаў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці. “Супрацьдзеянне карупцыі заключаецца ў папярэджанні, выяўленні, спыненні карупцыйных правапарушэнняў і правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і ліквідацыі іх наступстваў», – сказаў дырэктар Цэнтра.
У ходзе пасяджэння з дакладам выступіў начальнік аддзела прававой і кадравай работы Аляксандр Ждановіч. Члены камісіі былі праінфармаваныя аб тым, што работа па супрацьдзеянні карупцыі накіравана на прафілактыку карупцыйных правапарушэнняў, удасканаленне метадаў яе папярэджання, выяўлення, спынення і ліквідацыі яе наступстваў.
За першае паўгоддзе 2024 года ўсе мерапрыемствы Плана работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі выкананы ў поўным аб’ёме, якіх-небудзь карупцыйных праяў у цэнтры не выяўлена.