Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры Дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню аховы навакольнага асяроддзя.
У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў цэнтра, падчас якой дырэктар Аляксандр Булак уручыў граматы экспертам за іх значны ўклад у ахову навакольнага асяроддзя, паспяховае выкананне задач у галіне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў.
Дырэктар Цэнтра пажадаў прысутным далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць роднай Беларусі!