Сёння, у адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб далейшых мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, адбылася сустрэча з Вікторыяй Мікалаеўнай Марозавай, кіраўніком Цэнтра псіхалагічнай дапамогі асобам з залежнасцямі Установы аховы здароўя «Менскі гарадскі клінічны наркалагічны цэнтр»
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся ключавыя аспекты працы з людзьмі, якія пакутуюць ад розных залежнасцяў, а таксама падыходы да іх рэабілітацыі і падтрымкі. Вікторыя Мікалаеўна падзялілася практычным вопытам работы, адзначыўшы значэнне псіхалагічнай дапамогі і падтрымкі для паспяховага аднаўлення.