Сёння на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў быў праведзены семінар для адказных за пытанні аховы працы і пажарнай бяспекі работнікаў абласных (Мінскага гарадскога) камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і арганізацый, падпарадкаваных Мінпрыроды.
Галоўная мэта семінара – інфармаванне аб забеспячэнні бяспекі і здароўя працоўных на працоўных месцах, прадухіленні выпадкаў вытворчага траўматызму, а таксама захаванні правіл пажарнай бяспекі.
Працу семінара, з прывітальным словам, адкрыў прадстаўнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Петрашэвіч Дзяніс Эдуардавіч, адзначыўшы важнасць мерапрыемства.
Спікерамі семінара выступілі:
- Сентябрскі Валерый Ігаравіч, інжынер па ахове працы ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», па тэме «Задачы і функцыі службы аховы працы арганізацыі. Актуальныя пытанні па рэалізацыі патрабаванняў заканадаўства па ахове працы»,
- Рассолава Вольга Вячаславаўна, кансультант Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з тэмай «Абавязкі працадаўцы па забеспячэнні аховы працы»,
- Дзямянцей Павел Анатольевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, па тэме «Ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях»,
- Рабушка Аляксандр Сцяпанавіч, вядучы інжынер па ахове працы Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды, з тэмай "Абавязкі кіраўнікоў і іншых службовых асоб арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі".
Падчас семінара ўдзельнікі змаглі атрымаць тлумачэнні па пытаннях, якія іх цікавяць, што датычацца галіны аховы працы і пажарнай бяспекі.