
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
У працы сходу прыняла ўдзел Алена Андрэеўна Крыўко – загадчык аддзела арганізацыйнай працы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Прафсаюзным камітэтам падведзены вынікі працы за сакавік 2019г. – студзень 2024г. З асноўным дакладам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Вікторыя Вітальеўна Дрозд.
Прафсаюзны камітэт у сваёй дзейнасці ўдзяляе пільную ўвагу абароне правоў членаў прафсаюза, ахове працы, выкананню норм калектыўнага дагавора, аздараўленню членаў прафсаюза, арганізацыі культурна-масавых работ і спартыўных мерапрыемстваў.
Важнае пытанне парадку дня сходу – гэта абранне старшыні і новага складу прафсаюзнага камітэта, а таксама рэвізійнай камісіі. Лідэрам прафсаюзнай арганізацыі была абрана Марына Ўладзіміраўна Годыль.
Па выніках сходу працу першаснай прафсаюзнай арганізацыі яе сябры прызналі здавальняючай.