Напярэдадні пятага пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Томскай вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргей Масляк наведаў сярэднюю школу нумар 14 горада Томска. У гэтай школе ўстаноўлена інтэлектуальная сістэма вентыляцыі Comeforta School Edition беларускай вытворчасці.
“Гэта выдатны прыклад супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Томскай вобласці ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах” – адзначыў Міністр.
Сістэма вентыляцыі была спецыяльна распрацавана для стварэння і падтрымання камфортнага мікраклімату. Яна чысціць паветра ад непрыемных пахаў, вірусаў і бактэрый, што змяншае рызыкі з’яўлення рэспіраторна-вірусных захворванняў.
Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства выказаў упэўненасць, што ўстаноўленае абсталяванне вытворчасці будзе служыць доўга і надзейна, забяспечваючы здаровыя ўмовы для вучняў і настаўнікаў школы.