Сяргей Масляк прыняў удзел у семінары-нарадзе аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямель, занятых пад ДКР

У г. Рагачоў Гомельскай вобласці сёння прайшла выязная семінар-нарада аб уцягванні ў гаспадарчы абарот зямель, занятых пад драўняна-хмызняковую расліннасць. У пасяджэнні прыняў удзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.
Гэта нарада адбылася ў мэтах выканання даручэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўключэнню ў гаспадарчы абарот зямель сельскагаспадарчага прызначэння, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю. Сярод прысутных былі таксама члены міжведамаснай рэспубліканскай, абласной і раённых камісій па разглядзе планаў па ўключэнні да 2030 года ў гаспадарчы абарот зямель пад ДКР і аб вызначэнні напрамкаў іх выкарыстання.
Прысутныя абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца выяўленых недапрацовак аблвыканкамаў па ўключэнню ў гаспадарчы абарот зямель, занятых пад ДКР і карэкціроўкі планаў па ўключэнню ў сельскагаспадарчы абарот да 2030 года зямель, занятых пад ДКР.