Пытанні, з якімі заяўнікі звярнуліся да Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка, разнастайныя – уступленне ў сілу новай рэдакцыі Закона аб абыходжанні з адходамі, рэгістрацыя мабільных установак, ахова аб’ектаў жывёльнага свету, рэжым ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах і іншыя.
У ходзе прыёму міністр уважліва выслухаў кожнага, азнаёміўся з дакументамі, задаў удакладняючыя пытанні. Даны даручэнні кіраўнікам структурных падраздзяленняў Мінпрыроды і падведамных арганізацый. Усе звароты грамадзян і юрыдычных асоб знаходзяцца на кантролі ў міністэрстве.