Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў параўнальна спрыяльных умовах па забяспечанасці воднымі рэсурсамі. На яе тэрыторыі размешчана больш за 20 тыс. рэк, якія фарміруюць 5 рачных басейнаў (Дняпра, Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Нёмана і Прыпяці), а таксама больш за 10 тыс. азёр, у якіх засяроджана каля 9 млрд куб.м вады. Для дадатковага назапашвання (акумуляцыі) вады ў краіне створана больш за 1,5 тыс. сажалак, а таксама 85 вадасховішчаў сезоннага рэгулявання.
Усяго запасы (аб’ёмы) водных рэсурсаў у нашай краіне складаюць каля 70 млрд куб.м, у тым ліку падземных вод – 2,3 млрд куб.м. Фактычна выкарыстоўваецца толькі 2% ад усіх наяўных запасаў (аб’ёмаў) вод.
Такім чынам, пры існуючым у Рэспубліцы Беларусь патэнцыяле водных рэсурсаў яны могуць ацэньвацца як дастатковыя для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэбнасцей.
Экалагічны стан паверхневых водных аб’ектаў у краіне ацэньваецца па выніках маніторынгу паверхневых вод, які праводзіцца ў складзе Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, на 160 паверхневых водных аб’ектах у 297 пунктах назіранняў, арганізаваных паблізу ад сярэдніх і буйных населеных пунктаў. Адзначаецца тэндэнцыя да паляпшэння экалагічнага стану паверхневых водных аб’ектаў – доля, якім прысвоены “добры” і вышэй экалагічны статус складае каля 68%.
Разам з тым водныя рэсурсы з’яўляюцца аднымі з самых уразлівых кампанентаў прыроднага асяроддзя і могуць быць падвергнуты значнаму ўздзеянню з шырокімі наступствамі як для грамадства, так і экасістэм.
Некалькі цікавых фактаў аб вадзе, якія дазваляюць задувавацца аб яе важнасці ў нашым жыцці:
- 70% тэрыторыі Зямлі пакрыта вадой.
- Вада рэгулюе тэмпературу Зямлі.
- Толькі 3% усёй вады на Зямлі – прэсная, 97% – салёная. У Антарктыдзе знаходзіцца больш за 90% зямных запасаў прэснай вады.
- Штогод каля 3,4 мільёна чалавек паміраюць ад прычын, звязаных з адсутнасцю чыстай вады.
- Забруджаныя падземныя воды змогуць ачысціцца на 100% толькі праз некалькі тысячагоддзяў.
- Каля траціны чыстай пітной вады, якую мы выкарыстоўваем у сваёй хаце, расходуецца для змывання прыбіральняў.
- За дзень з які капае крана са хуткасцю адной кроплі ў секунду можа «сплысці» у трубу да 75 л воды і больш 11 тыс. літраў вады ў год.
- Чалавечы мозг на 70% складаецца з вады, таму пітная вада дазваляе нам лепш думаць.
- Чалавек можа пражыць прыкладна месяц без ежы, а без вады – каля тыдня. Страта больш за 12% вады ад агульнай масы цела, можа быць рызыкоўнай і нават прывесці да смерці.
- У атмасферы Зямлі змяшчаецца больш прэснай вады, чым ва ўсіх рэках планеты разам узятых. На працягу дня чалавек выдыхае каля кубка вады.