Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў і арганізацыі Беларусі прыняць актыўны ўдзел у самай масавай міжнароднай экалагічнай акцыі – “Гадзіна Зямлі-2024”.
Мерапрыемства пройдзе 30 сакавіка, традыцыйна ў апошнюю суботу першага месяца вясны. У гэты дзень у сотнях гарадоў свету ў 20:30 па мясцовым часе на гадзіну згаснуць вокны дамоў і грамадскіх будынкаў, знікне падсветка славутасцей.
Упершыню “Гадзіна Зямлі” была праведзена ў аўстралійскім горадзе Сіднэі 31 сакавіка 2007 г. А ўжо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і звыш 400 гарадоў. Рэспубліка Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.
“Гадзіна Зямлі” – гэта, перш за ўсё, сімвалічная акцыя па прыцягненню ўвагі да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.
Амаль праз два дзесяцігоддзі існавання ў мерапрыемстве штогод бяруць удзел звыш 2 мільярдаў радавых грамадзян і тысячы прадпрыемстваў са 190 краін, дзе згасае падсветка больш за 18 тысяч архітэктурных помнікаў. Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб’ектаў.
Вядома ж, само па сабе гадзіннікавае адключэнне святла не можа прыкметна палепшыць экалагічную абстаноўку на Зямлі. Але эканомія энергіі і не з’яўляецца галоўнай мэтай акцыі – важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатовасць кожнага зрабіць свой унёсак у дабрабыт планеты. На сённяшні дзень “Гадзіна Зямлі” – самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва.
Мінпрыроды запрашае ўсіх далучыцца да акцыі:
30 сакавіка ў 20:30 на гадзіну выключым сьвятло разам!