Сяргею Масляку ўручаны юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

4 ліпеня 2024 года намеснік Міністра абароны па тыле – начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр Бурдыка Андрэй уручыў Міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргею Масляку юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” .
Медаль была утверждена Указом Главы государства от 29 февраля 2024 года №75 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля».
На вонкавым баку размешчана фігура радавога Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў летнім абмундзіраванні з пісталетам-кулямётам Шпагіна ў руках, правей – фігура партызана з ручным кулямётам Дзегцярова. Справа ад фігур адзін пад адным гады “1944” і “2024”, вышэй – выява салюту. У ніжняй частцы – ордэн Айчыннай вайны залацістага колеру, размешчаны на вянку з дубовага лісця.
На адваротным баку медаля – надпіс “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, вакол якога – лаўровы паўвянок, абвіты стужкай, а на ім – пяціканцовая зорка залацістага колеру.