«Шукайце тое, што трэба краіне». Чаму Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што запасы нафты ў Беларусі яшчэ не вычарпаны

Заснавальнікам беларускай нафтаразведкі прынята лічыць геолага Міхаіла Грамыку. Яшчэ ў 1930 годзе ён разам з географам Мікалаем Арбузкіным пачаў пошукі нафты ў Рэчыцкім павеце. Каб знайсці магчымыя паклады, вучоныя склалі план пошукавых работ, распрацавалі спецыяльны апытальнік для мясцовых жыхароў.

Чым скончыліся першыя спробы геолагаў знайсці беларускую нафту і дзе сёння яе здабываюць у Беларусі? У чым асаблівасць здабычы чорнага золата на нашых землях і каму, на думку Кіраўніка дзяржавы, належаць усе карысныя выкапні? Пра ўсё гэта і не толькі глядзіце ў новым выпуску YouTube-праекта   «БЕЛТА»  «ПА ФАКТЫ: рашэнні Першага»!