Сяргей Масляк павіншаваў ЛЮ Жэнфэй з назначэннем на пасаду і пажадаў поспехаў і дасягненняў на адказнай пасадзе.
Міністр выказаў задавальненне бягучым узроўнем узаемадзеяння з ПРААН як з адным з найбуйнейшых і найстарэйшых партнёраў, якія падтрымліваюць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у прыродаахоўнай сферы на міжнародных пляцоўках.
Бакі падвялі вынікі рэалізацыі праектаў у галіне развіцця экатурызму і ўстойлівага кіравання САЗ і іншых небяспечных хімічных рэчываў, а таксама абмеркавалі найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, змякчэнню наступстваў змянення клімату і рэалізацыі прыродаахоўнай павесткі ў цэлым.
Сяргей Масляк і Лю Жэнфэй высока ацанілі сумесную работу па падрыхтоўцы стратэгічных дакументаў і нарматыўных прававых актаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі пацвердзіла гатоўнасць офіса працягваць аказваць садзейнічанне краіне па такіх напрамках, як экалагічная адукацыя і асвета, інфармаванне грамадскасці і павышэнне дасведчанасці, развіццё экалагічнага турызму, укараненне прынцыпаў “зялёнага” фінансавання.
Даведачна. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з яе агенцтвамі з’яўляецца значным партнёрам Рэспублікі Беларусь ужо больш за 30 гадоў. Важнае значэнне надаецца супрацоўніцтву дзяржавы з ПРААН у галіне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, змякчэння наступстваў змены клімату, развіцця “зялёнай” і цыркулярнай эканомікі. Гэтыя напрамкі знайшлі сваё адлюстраванне ў Краінавых праграмах супрацоўніцтва для Беларусі на 2016-2020 гады і 2021-2025 гады, якія ПРААН рэалізуе сумесна з рознымі органамі дзяржаўнага кіравання, у тым ліку з Мінпрыроды.