
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць:
- 35% – Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Дзецям – ахвярам вайны” ў н.п.
- 35% – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;
- 30% – на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Сістэма Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя традыцыйна прыме актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, у тым ліку ў рамках экалагічнай акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні “Разам для зялёнай Беларусі!”, аб’яўленай прыродаахоўным ведамствам вясной бягучага года.
Па матэрыялах БЕЛТА