Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь – энергаэфектыўная краіна“. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў:
Інфармацыйныя матэрыялы на адпаведную тэматыку размешчаны на інтэрнет-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў раздзеле « Папулярна пра энергазберажэнне/Карысныя парады», а таксама афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.