РАЗАМ ДЛЯ ЗЯЛЁНАЙ БЕЛАРУСІ! Мінпрыроды запрашае жыхароў і гасцей нашай краіны прыняць удзел у адзіным дні азелянення

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вясной і восенню традыцыйна ініцыюе акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. І гэты год не стаў выключэннем: у рамках Года якасці ведамствам аб’яўлена экалагічная акцыя “Разам для зялёнай Беларусі!”.
Дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзян у гарадах і пасёлках, аграгарадках і вёсках нашай краіны плошча азелянёных тэрыторый няўхільна расце. Так, па выніках мінулага года праведзена пасадка 346,229 тыс. дрэў і 517,084 тыс. кустоў на прыдамавых і іншых тэрыторыях населеных пунктаў. Плошча азелянёных тэрыторый у гарадах і раённых цэнтрах рэспублікі павялічылася на 901,11 га. Неабходны ўзровень азелянёнасці ў 40 працэнтаў (што адпавядае экалагічным нормам і правілам) быў дасягнуты ў 131 населеным пункце.
У гэтую суботу, 6 красавіка, Мінпрыроды правядзе ў Беларусі адзіны дзень азелянення. Мы запрашаем кожнага жыхара і госця нашай краіны прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве і тым самым унесці свой уклад у агульную вялікую справу – захаванне прыроды роднага краю. Разам для зялёнай Беларусі!