Аналіз наступстваў ліпеньскага навальнічнага фронту, праблемныя пытанні і падыходы да іх вырашэння разгледзелі сёння на пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прайшло пад старшынствам Намесніка Прэм’ер-міністра Анатоля Сівака. У пасяджэнні прыняў удзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.
«Наша сённяшняя імпрэза ставіць перад сабой пытанні ацэнкі дзеянняў падсістэм НС. У першую чаргу рэгіянальных і галіновых падсістэм. Ёсць пытанні, над якімі нам неабходна працаваць. Гэта ўсё будзе адлюстравана ў пратаколах паседжання», – сказаў віцэ-прэм’ер.
Анатоль Сівак падкрэсліў, што неабходна ацаніць, як сістэма забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва гатова да прыняцця ўдараў стыхіі: “Мы павінны зрабіць высновы. Асноўная задача сённяшняга паседжання – правесці працу над памылкамі і максімальна нівеліраваць наступствы надзвычайных сітуацый у будучыні».
Намеснік Прэм’ер-міністра таксама зазначыў, што з першага дня стыхіі ацэньваліся тэхнічныя нормы, у тым ліку ў будаўніцтве. «Галоўная праблема – гэта лініі 330 кв, якія з-за падзення агульнай апоры былі выведзеныя са строю. У сувязі з гэтым ужо вызначаны нормы, якія неабходна памяняць», – падкрэсліў ён.
Інфармацыя БЕЛТА