Праект Мінпрыроды працягвае вываз непрыдатных пестыцыдаў з сельскагаспадарчых складоў Беларусі

У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6” (праект МТП), каардынацыю якой ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з сельскагаспадарчых складоў Мінскай вобласці ў бягучым годзе вывезена парадку 180 тон непрыдатных пестыцыдаў. Небяспечныя адходы накіраваны ў Францыю для экалагічна бяспечнага абясшкоджвання на спецыялізаваным аб’екце. 

Непрыдатныя пестыцыды – састарэлыя ядахімікаты, пераважна якія змяшчаюць ўстойлівыя арганічныя забруджвальнікі (САЗ).

Мэта названага праекта МТП – забеспячэнне аховы здароўя насельніцтва і навакольнага асяроддзя шляхам ліквідацыі наяўных запасаў САЗ і развіцця патэнцыялу ў галіне іх устойлівага кіравання ў рамках механізму экалагічна бяспечнага рэгулявання хімічных рэчываў у краіне. Дадзеная мэта дасягаецца праз рэалізацыю мерапрыемстваў па трох кампанентах:

  • устойлівае кіраванне поліхлараванымі біфеніламі (ПХБ);
  • ліквідацыя запасаў непрыдатных пестыцыдаў;
  • умацаванне і планаванне патэнцыялу для ўстойлівага кіравання хімічнымі рэчывамі.

У рамках праекта МТП у папярэднія гады непрыдатныя пестыцыды былі поўнасцю вывезены з 21 склада ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях – гэта каля 920 тон. На сённяшні дзень ад гэтых небяспечных адходаў вызвалілі 6 з 12 складоў Мінскай вобласці.

Вываз непрыдатных пестыцыдаў з астатніх 6 сельскагаспадарчых складоў Міншчыны плануецца завяршыць у бягучым годзе.

У працэсе вывазу адходы 1-2 класаў небяспекі, якія знаходзяцца на складах, пераўпакоўваюцца, узважваюцца і, з захаваннем бяспечнай трансгранічнай перавозкі, дастаўляюцца на спецыялізаваныя еўрапейскія прадпрыемствы, дзе ажыццяўляецца іх экалагічна бяспечнае абясшкоджванне.