Прававыя асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з карупцыяй. Акты антыкарупцыйнага заканадаўства. Тлумачэнні да Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305 “Аб барацьбе з карупцыяй”. Паняцце “хабар”, “камерцыйны подкуп”, “канфлікт інтарэсаў”, “асабістая зацікаўленасць работніка”.
Кадравая праца ў святле барацьбы з карупцыяй. Пералік карупцыягенных пасад. Абмежаванні пры прыёме на працу. Адказнасць работнікаў за парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Арганізацыя антыкарупцыйнай працы ў арганізацыі. Наступствы парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства па Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. Адказнасць кіраўнікоў арганізацый за непрыняцце мер па супрацьдзеянні карупцыі.
Кантроль за ажыццяўленнем фінансавых аперацый: дагаворы, закупкі, арэнда, камандзіроўкі, цэнаўтварэнне і г.д.
Праца камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Прадухіленне легалізацыі злачынных даходаў.
Узаемадзеянне арганізацыі з дзяржаўнымі, грамадска-палітычнымі і праваахоўнымі органамі па пытаннях прафілактыкі і супрацьдзеяння карупцыі.
Уплыў правапрымяняльнай практыкі на развіццё прадпрымальніцтва. Папярэджанне злоўжыванняў уладай, злачыннай бяздзейнасці, незаконнага прадпрымальніцтва ў асяроддзі кіраўнікоў дзяржустаноў.