Патрабаванні заканадаўства па пытаннях архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь.
Парадак прымянення Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях Рэспублікі Беларусь. Змяненні і дапаўненні па стварэнню электронных дакументаў, унесеныя ў Інструкцыю па справаводству.
Правілы афармлення дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Уніфікаваная сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Афармленне рэквізітаў дакументаў. Бланкі дакументаў, выраб і ўлік гербавых бланкаў.
Дакументазварот у арганізацыі. Наменклатура спраў арганізацыі. Унясенне змен у наменклатуру спраў.
Пералік тыпавых дакументаў. Скарачэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў. Парадак прымянення пераліку тыпавых дакументаў, ведамасных пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання.
Сучаснае захоўванне дакументаў, у тым ліку ў электронным выглядзе. Новы парадак карыстання дакументамі, якія захоўваюцца ў архівах арганізацый.