Першы ў Беларусі аб’ект па вытворчасці альтэрнатыўнага віду паліва – RDF-паліва

Важная навіна ў сферы экалогіі і абыходжання з адходамі ў Беларусі: у Гродзенскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю першы аб’ект па вытворчасці RDF-паліва з цвёрдых камунальных адходаў!
На тэрыторыі КВУП “Гродзенскі завод па утылізацыі і механічным сартаванні адходаў” завяршылася будаўніцтва і тэсціраванне інавацыйнага аб’екта, які дасць магчымасць эфектыўна перапрацоўваць цвёрдыя камунальныя адходы (ТКА) у RDF-паліва (Refuse Derived Fuel). Гэта першы такі аб’ект на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і яго запуск азнаменаваў важны крок у развіцці альтэрнатыўных крыніц энергіі.
RDF-паліва уяўляе сабой альтэрнатыўны від паліва, які вырабляецца з адходаў, такіх як папера, кардон, тэкстыль і пластык. Яно эфектыўна выкарыстоўваецца ў прамысловасці, у першую чаргу ў цэментных заводах, у якасці замены традыцыйным відам паліва (напрыклад, вугалю ці прыроднаму газу). Выкарыстанне RDF-паліва дазваляе не толькі змяншаць выдаткі на энерганосьбіты, але і мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, бо значная частка адыходаў утылізуецца па-экалагічнаму бяспечным спосабам.
Вытворчая апрабацыя новага аб’екта прайшла паспяхова, і першая партыя RDF-паліва была адпраўлена на ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў цэментнай прамысловасці Беларусі. Такое супрацоўніцтва – важны этап у інтэграцыі альтэрнатыўных відаў паліва ў прамысловасць краіны.
Выкарыстанне RDF-паліва на падобных заводах дазваляе істотна зменшыць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу, што асабліва важна ва ўмовах глабальнай барацьбы са зменай клімату і пераходу да ўстойлівага развіцця. Гэта таксама садзейнічае скарачэнню аб’ёмаў пахавання адходаў на палігонах, што дапамагае вырашыць праблему дэфіцыту месца для захоўвання ТКА. Развіццё такіх праектаў у краіне таксама дасць магчымасць стварыць дадатковыя рабочыя месцы і прыцягнуць інвестыцыі ў сектар экатэхналогій.