Хочаце падзяліцца сваімі ведамі і вопытам? Тады далучайцеся да каманды спікераў (лектараў) Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды.
Мэта супрацоўніцтва – пашырэнне адукацыйнай прасторы
Якіх спецыялістаў мы хацелі б бачыць у сваёй камандзе?
Чакаем вопытных і кваліфікаваных спецыялістаў, якія валодаюць педагагічным майстэрствам, эрудыцыяй, добрымі лектарскімі здольнасцямі, якія ўмеюць стварыць пазітыўны настрой слухачоў, якія разумеюць грамадскую значнасць, надзённасць і важнасць пытанняў прапанаванай тэмы для выступлення ў якасці спікера (лектара).
Калі Вы жадаеце падзяліцца сваім досведам і ўмееце праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы па актуальных тэмах, тады мы чакаем менавіта Вас!
Як стаць часткай каманды?
Стаць часткай нашага педагагічнага калектыва проста! Запоўніце прыкладзеную форму.