Сёння ў дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне кансультатыўнага савета па развіццю геолагаразведачнай галіны і нетракарыстанню пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З уступным словам выступіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Масляк. Ён падкрэсліў важнасць пытанняў для ўстойлівага развіцця геолагаразведкі ў краіне і акцэнтаваў увагу на неабходнасці эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў працэсу.
У рамках пасяджэння са сваёй прамовай выступіў Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско. Далей намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў прадставіў даклад аб ходзе выканання даручэнняў Урада і работах па геалагічным вывучэнні нетраў, якія праводзяцца ў 2024-2025 гадах. Ён адзначыў, што бягучыя ініцыятывы накіраваны на мадэрнізацыю працэсаў геолагаразведкі і забеспячэнне комплекснага падыходу да выкарыстання нетраў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Мінпрыроды Васіль Колб прадставіў перспектыўныя напрамкі геалагічнага вывучэння нетраў на 2026-2030 гады. У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу на інавацыйных метадах даследавання і неабходнасці інтэграцыі новых тэхналогій у практыку.
Пётр Поўжык, доктар тэхнічных навук і намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі РУП “Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”, расказаў аб узаемадзеянні Мінпрыроды і прадпрыемства ў частцы правядзення работ на вуглевадароды. Ён падзяліўся паспяховым вопытам супрацоўніцтва і абазначыў ключавыя праекты, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі. Таксама ў абмеркаванні прыняў удзел Аляксандр Ляхаў, генеральны дырэктар ВА “Беларуснафта”, які падключыўся да пасяджэння па відэасувязі. Яго каментарыі і прапановы значна ўзбагацілі дыскусію па разгляданых пытаннях.
Завяршыў пасяджэнне генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі” Уладзімір Мельнікаў, які абмеркаваў з прысутнымі стан і перспектывы развіцця сваёй установы.
Пасяджэнне кансультатыўнага савета па развіццю геолагаразведачнай галіны і нетракарыстання стала пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў і выпрацоўкі рэкамендацый па далейшаму развіццю геолагаразведачнай галіны ў Беларусі.