У мэтах выканання пунктаў 17 і 18 Плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2024 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 380, а таксама пунктаў 17 і 18 плана падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) праектаў заканадаўчых актаў рэспубліканскімі органамі 2024 годзе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2023 г. № 966, кіруючыся пунктам 1 артыкула 42 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах», Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь стварыла працоўныя падрыхтоўцы праектаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (далей – праекты Законаў). У склад працоўных груп увайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, праектных арганізацый.
Удасканаленне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах і Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь будзе праводзіцца з улікам практыкі іх прымянення, прывядзення ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі, міжнародных абавязацельстваў і вопыту
У адпаведнасці з артыкулам 15-2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 г. № 1982-XII “Аб ахове навакольнага асяроддзя” грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць права прымаць удзел у грамадскіх абмеркаваннях праекта Закона.
На падставе главы 2 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г. № 458, Мінпрыроды фарміруе кола зацікаўленай грамадскасці і прапануе грамадзянам і юрыдычным асобам падаць заяўку на атрыманне апавяшчэння аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў праектаў Законаў з указаннем інфармацыі, вызначанай абзацамі другім – чацвёртым часткі першай пункта 10 названага Палажэння.
Пісьмовыя і (або) электронныя заяўкі на атрыманне апавяшчэння аб правядзенні грамадскага абмеркавання праектаў Законаў ад грамадзян і юрыдычных асоб, зацікаўленых у прыняцці ўдзелу ў абмеркаванні прымаюцца па адрасе: 220004 г.Мінск, вул.Калектарная, 10, або на электронны адрас: mail@minpriroda.gov.by.