Падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі “Дзень без аўтамабіля”, якая прайшла 22 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Асноўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы забруджвання атмасфернага паветра выкідамі забруджвальных рэчываў ад механічных транспартных сродкаў, а таксама папулярызацыя выкарыстання экалагічна чыстых сродкаў персанальнай мабільнасці або грамадскага транспарту.
У абласных гарадах Гомель, Гродна, Магілёў і Мінск для ўсіх ахвочых прайшлі канцэртныя праграмы.
Масавыя забегі з выкарыстаннем экалагічных сродкаў персанальнай мабільнасці прайшлі ў Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Заслаўі, Наваполацку.
У гарадах працавала мноства зон актыўнасцяў і розных лакацый, дзе ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у конкурсах на экалагічную тэматыку, навучыцца яздзе на сродках персанальнай мабільнасці або адрамантаваць іх бясплатна, наведаць выставу электратранспарту, купіць тавары з прыстаўкай “эка-” і інш.
У Гомелі 22 верасня таксама былі адкрыты станцыя зарадкі для электрамабіляў і сцежка экалагічнага выхавання моладзі.
Усяго 22 верасня ў асноўных мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Дзень без аўтамабіля” удзел прынялі больш за 20 000 чалавек, у тым ліку:
Найбольш маштабныя і масавыя мерапрыемствы прайшлі ў парку ім. Уга Чавеса ў Фрунзенскім раёне г. Мінска, дзе толькі ў вячэрнім забегу з выкарыстаннем падсветленых экалагічных сродкаў персанальнай мабільнасці прынялі ўдзел больш за 1000 чалавек.
Дзяржаўнай установай “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя” 22 верасня ў трох кропках Мінска праводзіліся вымярэнні якасці атмасфернага паветра. Так, па ўсіх вымяраных забруджвальных рэчываў назіралася зніжэнне канцэнтрацый на 24 – 48% адносна ўзроўню ўтрымання ў звычайны будны дзень.
Выказваем спадзяванне, што станоўчыя вынікі праведзенай акцыі стануць яшчэ адным стымулам укараняць у сваё паўсядзённае жыццё экалагічныя звычкі!
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выказвае падзяку арганізацыям і грамадскасці, моладзі, усім хто падтрымаў ініцыятыву правядзення свята – Дзень без аўтамабіля 2024 наступная акцыя «Дзень без аўтамабіля» збярэ яшчэ больш аднадумцаў!