Пачала працу 46-я сесія сусветнай спадчыны Камітэта ЮНЕСКА. Беларусь сярод удзельніц

Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Корбутам прымае ўдзел у 46-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць гэтымі днямі ў Дэлі (Індыя). Членамі дэлегацыі таксама з’яўляюцца. прадстаўнікі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Камітэт сусветнай спадчыны з’яўляецца адным з кіруючых органаў Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Ён адказвае за належную рэалізацыю дзяржавамі-ўдзельніцамі сваіх міжнародных абавязацельстваў па дадзеным дагаворы.
Падчас сваіх штогадовых сесій Камітэт прымае рашэнне аб уключэнні аб’ектаў у спіс Сусветнай спадчыны, а таксама аб выключэнні са спісу, калі дзяржава, на тэрыторыі якой знаходзіцца аб’ект, не прадпрымае неабходных мер для забеспячэння яе захаванасці.
У рамках 46-й сесіі будуць разгледжаны прапановы аб уключэнні 27 аб’ектаў у Спіс сусветнай спадчыны і стан захаванасці 124 аб’ектаў, ужо ўключаных у Спіс сусветнай спадчыны і ў Спіс сусветнай спадчыны, які знаходзіцца пад пагрозай.
Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь плануе прыняць удзел у абмеркаванні пытання захаванасці трансгранічнага аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА “Белавежская пушча”, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.