У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6” (Праект), каардынацыю якой ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, працягваецца работа па ліквідацыі запасаў стойкіх арганічных забруджвальнікаў – кандэнсатараў, якія змяшчаюць поліхлараваныя біфенілы (ПХБ), вывазу іх за межы краіны для экалагічна бяспечнага знішчэння.
Вываз ПХБ у рамках Праекта арганізаваны ў два этапы. З пачатку 2023 года падчас першага этапа былі вывезены больш за 500 тон ПХБ-адходаў на спецыялізаваныя заводы ў Францыі і Швейцарыі. У дадзеным этапе бралі ўдзел прадпрыемствы сістэмы Міністэрства энергетыкі, прамысловыя прадпрыемствы з усіх абласцей Беларусі, якія з’яўляліся найбуйнымі ўласнікамі ПХБ або станавіліся кансалідацыйнымі цэнтрамі для прадпрыемстваў ведамства.
У другім этапе прынялі ўдзел каля 150 прадпрыемстваў, у большасці з якіх аб’ёмы ПХБ-змяшчальных адходаў былі невялікія. Таму важным момантам з’яўляўся працэс цэнтралізаванага збору або кансалідацыі адходаў у адным месцы для іх далейшай пераўпакоўкі, пагрузкі і транспарціроўкі за межы краіны. Такім кансалідацыйным цэнтрам стаў “Комплекс па перапрацоўцы і пахаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці” ў Чачэрскім раёне Гомельшчыны. Падчас другога этапа вывезена і знішчана больш за 630 тон небяспечных адходаў.
8 красавіка бягучага года завяршыліся работы па вывазе адходаў у рамках першага этапа. Па зноў атрыманым дазволе на трансгранічнае перамяшчэнне былі вывезены на знішчэнне ПХБ-змяшчальныя адходы, якія належаць Беларускай чыгунцы. Пляцоўка ў Баранавічах стала для прадпрыемства кансалідацыйным цэнтрам, які забяспечыў падрыхтоўку да вывазу больш як 43 тон небяспечных адходаў. Цяпер адходы дастаўлены на спецыялізаванае прадпрыемства ў горадзе Сэнт-Вульба (Францыя), дзе яны будуць знішчаны метадам высокатэмпературнага спальвання.
Дзякуючы Праекту і зладжаным дзеянням усіх зацікаўленых Беларуская чыгунка змагла ліквідаваць 8 аб’ектаў захоўвання ПХБ -змяшчальных адходаў, знішчыць якія на тэрыторыі нашай краіны не ўяўляецца магчымым.