Сёння на базе сярэдняй школы №161 у г. Мінску прайшла нарада, прысвечаная адкрыццю профільных класаў інжынернага напрамку. Асноўную ўвагу надалі факультатыўным заняткам па тэме “Асновы рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў” для VIII, IX і X класаў. Нараду праводзіў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Прыходзька.
У нарадзе прыняў удзел дырэктар Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды Аляксандр Булак, а таксама іншыя прадстаўнікі Мінпрыроды, Міністэрства адукацыі, БНТУ, БДТУ, БДУ, гімназій нумар 19 і нумар 21 г. Мінска, сярэдніх школ № 52 і №161 г. Мінска.