
У адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ў перыяд з 24 лютага па 15 сакавіка 2024 года праходзіць змена «Скарбы маёй краіны: нацыянальныя паркі» для навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай працы, з’яўляюцца лідэрамі аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю, якія займаюцца вучэбна- даследчай, сацыяльна значнай дзейнасцю па экалагічным напрамку.
Спікерамі мерапрыемства выступілі:
- Людміла Вікенцьеўна Барташэвіч – намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
- Міхаіл Віктаравіч Максіменка – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”;
- Наталля Аляксееўна Зелянкевіч – вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя У.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- Вольга Сямёнаўна Смірнова – малодшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У ходзе лекцыі была прадстаўлена інфармацыя аб нацыянальных парках Рэспублікі Беларусь, якія створаны з мэтай захавання эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, вывучэння жывёльнага і расліннага свету, натуральных экалагічных сістэм і ландшафтаў, стварэння ўмоў для забеспячэння натуральнай плыні прыродных працэсаў.
Напрыканцы сустрэчы Людміла Вікенцьеўна Барташэвіч акцэнтавала ўвагу на значнасці ўцягвання падрастаючага пакалення ў экалагічна чыстыя ініцыятывы праз настаўніцтва па ахове навакольнага асяроддзя, адзначыўшы, што гэта важны крок да стварэння больш адказнага і ўсвядомленага стаўлення да навакольнага асяроддзя.