Мінпрыроды і Mak.by дамовіліся аб супрацоўніцтве ў прыродаахоўнай сферы

Кіраўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і кампаніі «КСБ Віктары Рэстараны» (Mak.by) падпісалі Сумесны план дзеянняў у прыродаахоўнай сферы.
Дакументам прадугледжана супрацоўніцтва ў прасоўванні экалагічна дружалюбнага ладу жыцця (экапрывычак), арганізацыі сумесных акцый у рамках Рэспубліканскага экалагічнага форуму, а таксама кампанія-ўладальнік рэстаранаў Mak.by абавязуецца ўдасканаліць сістэму раздзельнага збору адходаў на сваіх аб’ектах.
У бягучым годзе ўжо была праведзена першая сумесная экалагічная ініцыятыва: 5 чэрвеня, у рамках Дня аховы навакольнага асяроддзя, маленькім гасцям рэстаранаў Mak.by уручаліся размалёўкі з карыснымі экапрывычкамі.