Міністр правёў перамовы з кіраўніком Федэральнага агенцтва па нетракарыстанні Расійскай Федэрацыі (Раснедра)

Сёння на палях XIII Міжнароднага форуму “АТАМЭКСПА-2024” Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Худык А.П. правёў перамовы з кіраўніком Федэральнага агенцтва па нетракарыстанні Расійскай Федэрацыі (Раснедра) Пятровым А.І.

Сустрэча Міністра Худыка А.П. з кіраўніком Раснедра Пятровым А.М. адбылася ў мэтах забеспячэння эфектыўнага выканання даручэнняў, даных Кіраўніком дзяржавы 12 сакавіка бягучага года ў ходзе нарады аб стане мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь.

Асноўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне шляхоў павышэння эфектыўнасці ўключэння ў гаспадарчы абарот айчыннай мінеральна-сыравіннай базы і нарошчвання выкарыстання мясцовых мінеральных рэсурсаў.

Бакі таксама абмяняліся вопытам у галіне правядзення геолагаразведачных работ на вуглевадароды, у тым ліку выяўлення новых нафтаперспектыўных плошчаў. У ходзе перагавораў Міністр адзначыў, што для беларускага боку кампетэнцыя расійскіх калег у гэтай сферы мае вялікую цікавасць і прапанаваў арганізаваць сумесныя мерапрыемствы па абмену вопытам і тэхналогіямі па гэтаму напрамку.