5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і яе народу патрэбны мір і спакой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з актывам Беларускага саюза жанчын.
Кіраўніка дзяржавы спыталі, які ён бачыць Беларусь у 2035 годзе. “Калі будзе мір і спакой… Нам гэта трэба”, – падкрэсліў ён.
- Лукашэнка напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў дзяржузнагароды 15 жанчынам з розных рэгіёнаў краіны
- Лукашэнка мае намер падоўжыць праграму сямейнага капіталу
- Лукашэнка прапанаваў паглядзець на рэжым працы дзіцячых садоў і падстроіцца пад бацькоў
- Лукашэнка: пры любых умовах дзяржава і надалей будзе падтрымліваць мацярынства і дзяцінства
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такую пазіцыю прыпісваюць беларускаму менталітэту, але гэта сапраўды галоўнае: “Слухайце, ну калі гэтага не будзе, то не будзе ні пенсіі, ні аховы здароўя. І дзяцей не будзе нараджаць жанчына. Жанчынам патрэбна стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні”. Гэта самая галоўная ўмова. А цяжкасці мы пераадолеем”.
Адказваючы на адно з пытанняў, кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся ў абарону традыцыйных каштоўнасцей. Асабліва ад негатыўнага ўплыву неабходна ахаваць дзяцей.