
«Нам трэба адкрыта і, самае галоўнае, па-мужчынску абмеркаваць найбольш вострыя пытанні ў сферы нацыянальнай бяспекі. Максімальна аб’ектыўна, без прыкрас ацаніць рэальна абстаноўку, якая рэальна складваецца ў Беларусі і вакол яе», – сказаў Кіраўнік дзяржавы ў пачатку нарады.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўдзельнікі мерапрыемства, кожны на сваім узроўні, ведаюць абстаноўку.«Давайце паглядзім на абстаноўку праз прызму экзістэнцыйных пагроз. Пагроз, якія ўзніклі не сёння і не ўчора. Вы ведаеце, што мала іх бачыць – трэба разумець глабальную палітычную кан’юнктуру, аб’ектыўна ацэньваць прычыны і перадумовы. Асабліва цяпер, калі свет зноў падышоў да краю прорвы», – заявіў беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць на нарадзе зверыць гадзіннік, ацаніць, наколькі сілавы блок краіны гатовы да магчымых правакацый і нестандартных сітуацый у ходзе маючых адбыцца палітычных кампаній з улікам сітуацыі ў рэгіёне і свеце.«Вядома, мы ведаем свае моцныя бакі, але важней паглядзець, дзе трэба дапрацаваць, дзе трэба ўзмацніцца зыходзячы з сучасных рэалій. Гэта тыя пытанні, на якіх неабходна зрабіць акцэнт у сваіх дакладах ключавым міністрам сілавога блока. Мы павінны быць максімальна гатовы да нейтралізацыі рызык і пагроз“, – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу на тэндэнцыю росту колькасці гарачых кропак. Толькі за мінулы год былі развязаныя або працягваліся больш за 25 ваенных канфліктаў у розных рэгіёнах на розных кантынентах, і амаль кожны выкарыстоўваецца як нагода ўвесці міратворчы кантынгент.“Вы ведаеце, для чаго. Каб расставіць людзей са зброяй, пазначыць зону свайго ўплыву. Гэта значыць, свет метадычна ператвараецца ў палігон глабальнага супрацьстаяння», – адзначыў Прэзідэнт.
Больш падрабязная інфармацыя аб падзеі размешчана на Афіцыйным Інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.