“Гэта эвалюцыйнае развіццё”. Аляксандр Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу назваў новы этап у палітычным жыцці краіны эвалюцыйным развіццём.

«У Беларусі сапраўды гістарычны дзень. Хто гэтага не зразумеў, зразумеюць з часам. Упершыню ў канстытуцыйным статусе пачынае работу Усебеларускі народны сход сёмага склікання. Упершыню Пасланне Прэзідэнта, з якім па нашай Канстытуцыі Кіраўнік дзяржавы павінен звяртацца да народа і Парламента раз за год, будзе агучана ў ходзе ўсенароднага форуму, што стане ўжо штогадовай традыцыяй”, – сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў сваім выступленні наўмысна пакідае за дужкамі пытанні развіцця рэальнага сектара эканомікі, паколькі ўсе гэтыя тэмы былі дэталёва разабраны на нядаўніх нарадах, якія шырока асвятляліся, і адпаведныя даручэнні дадзены і падлягаюць выкананню.

«Сённяшняя падзея фактычна дзеліць гісторыю палітычнага жыцця краіны на да і пасля. І гэта эвалюцыйны рух і развіццё», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прамая трансляцыя пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу

Падрабязная інфармацыя аб падзеі даступна на Афіцыйным Інтэрнет-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.