Гарачая лінія па пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот зямель, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю, і вызначэння напрамкаў іх выкарыстання

У Мінпрыроды адкрыта гарачая лінія па пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот зямель, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), і вызначэння напрамкаў іх выкарыстання*.
Кожны аўторак з 10.00 да 12.00 па гарадскіх нумарах 8 (017) 200 62 61 і 200 53 34 вас пракансультуюць аб існуючай нарматыўнай прававой базе, якая рэгламентуе парадак выдалення аб’ектаў расліннага свету, якія растуць на землях. (насаджэннямі), землях сельскагаспадарчага прызначэння, у межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос, а таксама пераводу зямель у землі прыродаахоўнай катэгорыі для наступнага іх уключэння ў гаспадарчы абарот.
Таксама пытанні можна задаць, накіраваўшы запыт на электронную пошту Zheleznova@minpriroda.gov.by
Запыт** павінен змяшчаць наступную інфармацыю:
* Звяртаем увагу, што выніковае рашэнне па ўключэнні ў гаспадарчы абарот зямель, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), і вызначэння напрамкаў іх выкарыстання, прымаецца адпаведнай камісіяй, створанай пры кожным мясцовым выканаўчым распарадчым органе (базавага ўзроўню).
** Разгляд зваротаў, якія паступілі на гарачую лінію, рэгламентуецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667 “Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пытанні або інфармацыя, пакінутыя ў рубрыцы, не з’яўляюцца электроннымі зваротамі і не падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца на гарачую лінію па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару.