Экалагічнае выхаванне: “Адпачынак без шкоды прыродзе” для дзяцей аздараўленчага лагера “Юбілейны”

Сёння для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Юбілейны” (аг. Ракаў Валожынскага раёна), Рэспубліканскім цэнтрам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды праведзена інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства ў рамках акцыі “Адпачынак без шкоды” , мэтамі якога з’яўляюцца выхаванне экалагічнай культуры і матывацыя падрастаючага пакалення актыўна ўдзельнічаць у раздзельным зборы адходаў у паўсядзённым жыцці.
У час сустрэчы асаблівую ўвагу ўдзялілі неабходнасці захавання нескладаных правілаў пры арганізацыі адпачынку на прыродзе з заклікам да дзяцей.
Рабяты пашырылі круг сваіх карысных звычак. Успомнілі правілы паводзін у лесе, на вадаёмах, якія не нашкодзяць прыродзе, а дапамогуць зрабіць нашу краіну чысцейшай і прыгажэйшай!
Супрацоўнікі Цэнтра таксама правялі віктарыну на тэму “Паасобны збор адходаў”.
Падчас віктарыны ўдзельнікі азнаёміліся з крыніцамі адходаў, іх відамі, спосабамі перапрацоўкі, а таксама пераканаліся ў неабходнасці сартавання смецця.
Правядзенне экалагічных мерапрыемстваў сярод маладога пакалення садзейнічае не толькі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, развіццю фантазіі і ўяўлення дзяцей, але і з’яўляецца крокам на шляху падрыхтоўкі будучых спецыялістаў для прыродаахоўнай галіны.