
11 студзеня адзначаецца Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, якія з’яўляюцца цэнтрамі захавання біяразнастайнасці ва ўсім свеце.
Упершыню Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў пачаў адзначацца з 1997 г. па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).
У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 годзе для захавання баброў, якія тады апынуліся на мяжы знікнення, а таксама іншых відаў жывёл. Першым нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1939 годзе Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі.Цяпер у Беларусі існуюць Бярэзінскі біясферны запаведнік і на паўднёвым усходзе Беларусі размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, створаны ў 1988 годзе з мэтай правядзення радыебіялагічных і экалагічных даследаванняў. А таксама чатыры нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Прыпяцкі, Браслаўскія азёры, Нарачанскі. Іх плошча складае 2,3 працэнта плошчы Беларусі. На тэрыторыі запаведных участкаў поўнасцю забаронена гаспадарчая дзейнасць.
Запаведнікі і нацыянальныя паркі з’яўляюцца прыроднымі тэрыторыямі, якія асабліва ахоўваюцца.
Давайце захаваем маляўнічасць свету, захоўваючы прыроду!