Дырэктар Цэнтра Аляксандр Булак прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Бараўлянская гімназія”

02 верасня 2024 года дырэктар Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды (далей – Цэнтр) Аляксандр Булак прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у дзяржаўнай установе адукацыі “Бараўлянская гімназія”.
Дырэктар Цэнтра павіншаваў вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Словы падзякі і ўдзячнасці былі выказаны настаўнікам, чыя нястомная праца, любоў да прафесіі і дзяцей, шмат у чым вызначаюць будучыню нашай краіны.
«Адукацыя з’яўляецца важным прыярытэтам нашай дзяржавы, дзе створаны выдатныя ўмовы для атрымання ведаў, раскрыцця талентаў і знаходжання свайго паклікання. Дзень ведаў вельмі значны для ўсіх, і я хачу пажадаць удачы, цярпення, сіл, моцнага здароўя і ўпэўненага прасоўвання наперад кожнаму. Падтрымлівайце адзін аднаго, любіце сваю Радзіму і прыроднае багацце. Давайце разам імкнуцца да гармоніі паміж чалавекам і прыродай і рабіць усё магчымае для яе дабрабыту! – падкрэсліў Аляксандр Булак.