Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды (далей – Цэнтр) Аляксандр Аляксандравіч Булак прыняў удзел у VII Міжнародным навукова-тэхнічным форуме па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы (НАФТЭГАЗАХІМІЯ – 2024).
Форум ставіць за мэту стымуляваць кантакты і абмен навукова-тэхнічнымі дасягненнямі паміж спецыялістамі, якія працуюць у галіне хімічнага і нафтагазахімічнага комплексу; стымуляваць маладых даследчыкаў у галіне генерацыі новых тэхналогій, прадуктаў і паслуг, рост уменняў і навыкаў удзельнікаў прадстаўляць і абараняць вынікі сваіх даследаванняў.
У рамках форуму адбылася рабочая сустрэча дырэктара Цэнтра Аляксандра Аляксандравіча Булака з рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігарам Вітальевічам Войтавым. На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё падпісаных Дарожных карт аб узаемадзеянні паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам. Таксама разглядаліся пытанні далейшай сумеснай работы па захаванні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.