
Інфармуем аб працягу прыёму заявак на ўдзел у Другім Міжнародным кліматычным конкурсе “Зялёная Еўразія”.
Конкурс “Зялёная Еўразія” заснаваны Агенцтвам стратэгічных ініцыятыў па прасоўванні новых праектаў сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у мэтах выяўлення і папулярызацыі эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі і адаптацыі, тэхналагічных лідэраў “зялёнага парадку дня”, накіраванай на ўстойлівае развіццё дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС).
Прыняць удзел у конкурсе могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, органы мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі і аб’яднанні, фізічныя асобы – дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Удзел у конкурсе бясплатны, прыём заявак ажыццяўляецца да 31 сакавіка 2024 года па наступных намінацыях:
- Дзяржаўныя стратэгіі і практыкі ў сферы клімату;
- Кліматычныя фінансы;
- Нізкавугляродная энергетыка;
- Зялёны транспарт;
- Устойлівае землекарыстанне, лясная і водная гаспадарка;
- Нізкавугляродная прамысловасць;
- Зялёнае будаўніцтва;
- Упраўленне кліматычна актыўнымі рэчывамі;
- Нізкавугляродная эканоміка замкнёнага цыклу;
- Маніторынг і прагназаванне кліматычных змен;
- Кліматычна ўстойлівая інфраструктура;
- Кліматычна ўстойлівыя гарады;
- Сельская і лясная гаспадарка ў новых кліматычных умовах;
- Водныя рэсурсы ў новых кліматычных умовах;
- Асвета і адукацыя ў сферы клімату.
Па выніках работы Экспертнай групы і Прэзідыума конкурсу ў кожнай намінацыі будуць вызначаны пераможца (1 месца) і фіналісты (2 і 3 месцы).
З падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца на вэб-сайце: greeneurasia.asi.ru