28 жніўня адбылося чарговае паседжанне грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
На пасяджэнні былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Развіццё веласіпеднай інфраструктуры ў г. Мінску.
- Стан атмасфернага паветра ў г. Мінску.
- Правядзенне Тыдня мабільнасці і Дня без аўтамабіля ў г. Менску.
У дыскусіі прыняў удзел намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды Дзмітрый Мельнічэнка, члены савета, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў г. Мінска, ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і манітор навакольнага асяроддзя» і ДУ «Мінскі гарадскі навучальна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва», грамадскія эколагі і інш.
Асаблівую ўвагу прысутныя надалі правядзенню Тыдня мабільнасці і Дня без аўтамабіля ў Мінску. Для сталіцы гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і праходзяць ужо дзевяты год запар.
У рамках Тыдня мабільнасці на тэрыторыі ўсіх адміністрацыйных раёнаў г.Мінска запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, выставы “Гісторыя электратранспарту” і акцыі “На працу на веласіпедзе!”, серыі экалагічных майстар-класаў у рамках спаборніцтваў “Першы ровар” і інш.
Тыдзень мабільнасці завершыцца 22 верасня правядзеннем шырокамаштабнай гарадской экалагічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля “Беларусь за чыстае паветра!”. Мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі парка імя Уга Чавеса з 13.00 да 20.00. Будуць працаваць розныя зоны актыўнасці і пляцоўкі экалагічнай накіраванасці, у тым ліку для дзяцей, выставы экалагічна чыстых сродкаў персанальнай мабільнасці і электратранспарту, школа ваджэння электрасамакатаў і іншага электратранспарту і інш.
Дзень без аўтамабіля завершыцца правядзеннем у 20.00 фінальнага заезду з выкарыстаннем экалагічна чыстых відаў транспарту па маршруце вул.Казіміраўская – вул.Каменнагорская – вул.Люцінская – вул.Калеснікава з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый і ведамстваў, адміністрацый раёнаў сталіцы і ўсіх зацікаўленых.