Цэнтр прыняў удзел у экалагічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля: Беларусь за чыстае паветра!”

У нядзелю 22 верасня Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прыняў удзел у гарадской экалагічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля “Беларусь за чыстае паветра!”. Гэтае мерапрыемства праводзіцца ў рамках Тыдня мабільнасці і накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання паветра.
«Дзень без аўтамабіля» – гэта акцыя, якая заклікае людзей адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту хаця б на адзін дзень.
Мэта мерапрыемства – знізіць колькасць выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу і палепшыць якасць паветра ў гарадах.
Асноўным месцам рэспубліканскай акцыі “Дзень без аўтамабіля” ў 2024 годзе стала тэрыторыя парку імя Уга Чавеса ў Фрунзенскім раёне г. Мінска.
Цэнтр, як удзельнік акцыі, прадставіў выставачны экспанат ветраэнергетычнай устаноўкі-велатрэнажора, які даў дзецям магчымасць у гульнявой манеры выпрацаваць электраэнергію.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Масляк з ганаровымі гасцямі наведалі лакацыю Цэнтра.
Фіналам экалагічнага свята “Дзень без аўтамабіля “Беларусь за чыстае паветра” ў сталіцы стаў заезд на сродках персанальнай мабільнасці са святочным падсвятленнем, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра.
Супрацоўнікі аддзелаў ГЭЭ па Магілёўскай вобласці і Гомельскай вобласці далучыліся да ўдзелу ў акцыі Дзень без аўтамабіля.