Цэнтр прыняў удзел у акцыі “Разам для зялёнай Беларусі!”

19 кастрычніка 2024 года па ўсёй Беларусі праходзіць маштабная акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні “Разам для зялёнай Беларусі!”. Мерапрыемства, арганізатарам якой выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, заклікана не толькі палепшыць экалагічную абстаноўку, але і аб’яднаць намаганні грамадзян у клопаце аб прыродзе.
Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды (далей – Цэнтр) традыцыйна далучыўся да акцыі. У розных кутках краіны больш за 110 супрацоўнікаў высадзілі 273 дрэвы, што стала істотным укладам у азеляненне гарадскіх тэрыторый і паляпшэнне іх экалагічнага стану.
Кожны рэгіён уносіць свой унікальны ўклад у акцыю. Напрыклад, у сталіцы, на Сляпянскай воднай сістэме, супрацоўнікі прыбралі апалае лісце і высадзілі вярбы, што дапаможа захаваць прыроду вадаёма і стварыць утульную зялёную зону для прагулак. У Брэсце, на землях агульнага карыстання каля дзіцячага сада №49, з’явіліся туі, а ў Віцебску вуліцу Церашковай зараз упрыгожваюць рабіны.
Акцыя ахоплівае і больш дробныя гарады. У Салігорску ў раёне Кавалёвай Лазы высадзілі бярозы, у Лідзе дрэвы з’явіліся ў скверы па вуліцы Савецкай, а ў Смаргоні згодна з планам на тэрыторыі мясцовага лясніцтва зрабілі высадку соснаў.
Акцыя “Разам для зялёнай Беларусі!” заклікана не толькі палепшыць экалогію, выхаваць адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя, але і аб’яднаць людзей, умацоўваючы іх сувязь з прыродай і адзін з адным. Добраўпарадкаванне грамадскіх прастор становіцца не толькі клопатам аб прыродзе, але і важным крокам да стварэння ўстойлівага і гарманічнага грамадства.